Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абмеркаваў з пастаяннымі членамі Рады бяспекі Расіі свае найбліжэйшыя кантакты з прэзідэнтамі Беларусі, Турцыі і Ірана, а таксама шэраг унутрырасійскіх пытанняў, паведамляе ТАСС.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

«На аператыўнай нарадзе з пастаяннымі членамі Рады бяспекі адбыўся абмен думкамі па розных аспектах расійска-беларускіх саюзных адносін напярэдадні прызначанага на наступную сераду [13 лютага] працоўнага візіту прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Расію і яго перамоў з Уладзімірам Пуціным», — сказаў прэс-сакратар Пуціна Пяскоў.

У нарадзе ўзялі ўдзел прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, спікер Рады Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, кіраўнік адміністрацыі Крамля Антон Вайно, сакратар Рады бяспекі Мікалай Патрушаў, міністры абароны Сяргей Шайгу, замежных спраў Сяргей Лаўроў і ўнутраных спраў Уладзімір Калакольцаў, кіраўнікі ФСБ і СВР — Аляксандр Бортнікаў і Сяргей Нарышкін, а таксама спецпрадстаўнік прэзідэнта па пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту Сяргей Іваноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0