Учора ў прыгарадзе Гродна было зафіксавана ДТЗ з удзелам лася.

Прыкладна ў 15.40 дзяўчына кіравала аўтамабілем «БМВ» і рухалася з абласнога цэнтра ў кірунку вёскі Квасоўка, як раптам бакавым зрокам яна заўважыла нешта і адразу адчула ўдар у аўто. Удар трапіў у заднюю правую частку «БМВ».

Пасля ДТЗ жывёла з месца здарэння збегла. Аўтамабіль быў пашкоджаны. Ніхто з людзей у гэтай аварыі не пацярпеў. Акрамя кіроўцы ў аўто больш нікога не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?