Фота Зміцера Дашкевіча.

''Тое, што адбылося ў Курапатах, ускалыхнула наша грамадства, перш за ўсё свядомае грамадства, каму неабыякавае мінулае і сённяшняе. Фактычна з аскепкаў лавы Клінтана можна было б зрабіць інсталяцыю ў тым жа месцы ў Курапатах. Што гэта такое? Ёсць мая прапанова, мастака Марачкіна. Інсталяцыя змяшчае ў сабе наступнае: гэтыя аскепкі, са сколамі і трэшчынамі, акуратна раскласці. А вакол па перыметры паставіць шкло з падсветкай. Але шкло моцнае, куленепрабівальнае, каб нельга было разбіць. Гэта быў бы помнік нашага часу. Помнік варварства, негатыўных адносін да Курапатаў. І людзі б прыходзілі і бачылі, да чаго мы дажылі. Што адбываецца з душамі. Таму што помнікі, што дайшлі да нас, таксама маюць адмеціны часу і цікавыя сваёй гісторыяй. Лава Клінтана мае сваю гісторыю, калі вандалы бурылі яе дзясяткі разоў. Гэта помнік нашага часу. Адлюстраванне адносін да Курапатаў і да памяці расстраляных. Адносіны сённяшняй улады''.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру