Здарэнне адбылося ў Мазыры пасля абеду 7 лютага на вуліцы Вызваліцеляў. Мужчына капаў траншэю водаправода ў двары прыватнага дома на глыбіні каля двух метраў, паведамляе МНС.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, то пабачылі пацярпелага, які быў па грудзі засыпаны грунтам. Выбрацца самастойна ён не мог.

Работнікі МНС пры дапамозе спецыяльных прылад дасталі 49-гадовага мужчыну на паверхню. Яго шпіталізавалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру