Беларуская чыгунка ў перыяд сакавіцкіх святаў прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжрэгіянальных і міжнародных зносінах. Усяго з 7 па 11 сакавіка прызначана 28 цягнікоў. З улікам павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 7 сакавіка.

Дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш запатрабаваных напрамках: Мінск—Вільня, Гомель—Сноўск.

У міжрэгіянальных зносінах прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў напрамках: Мінск—Гомель, Мінск—Брэст, Мінск—Віцебск, Мінск—Пінск.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі, 105.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру