Беларусь плануе супрацоўнічаць з Зімбабвэ ў сферах здабычы карысных выкапняў, транспарту і лагістыкі, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва. Пра гэта паведаміў сёння журналістам кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман пасля сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый па пытаннях развіцця бізнэс-супрацоўніцтва з Зімбабвэ, паведамляе БелТА.

Фото: Pixabay.

«Летась мы падпісалі кантракты на $58,2 мільёна. Пайшлі заказы на МТЗ, «Гомсельмаш», «Лідаграпраммаш», МАЗ, ідзе выраб тэхнікі.

Наступны напрамак супрацоўніцтва — сельская гаспадарка. Урад Зімбабвэ нам выдзяляе 10 тысяч гектараў зямлі, якая не была ў сельгасабароце. У сакавіку-красавіку мы накіроўваем тэхніку. Нашы спецыялісты вывучаюць склад глебы, глядзяць, якія неабходна ўнесці ўгнаенні, якая тэхніка неабходная. Выгадаваўшы рыс, пшаніцу, сою, мы будзем рэалізоўваць іх на мясцовым рынку.

Таксама ў планах — пасадка садоў: цытрусавыя, авакада, манга будзем пастаўляць у Беларусь, Расію і на рынак ЕС. Да канца года разлічваем закласці аснову, каб выйсці на вытворчасць мяса, малака, а ў далейшым і іх перапрацоўку», — сказаў Віктар Шэйман.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру