Сёння ў мінскай Вяснянцы праходзіць зімовае спартовае свята «Мінская лыжня — 2019». У ім традыцыйна бярэ ўдзел кіраўнік дзяржавы, а таксама прадстаўнікі вышэйшых органаў улады, вядомыя спартоўцы і дзеячы розных сфер, зоркі эстрады, журналісты-лукашэнкаўцы.
Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў у біятлоннай эстафетнай гонцы, якую — так адбываецца штогод — выйграла каманда прэзідэнта.
У складзе эстафетнага квартэта разам з кіраўніком дзяржавы выступілі Святлана Канашэнка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і сын прэзідэнта Мікалай Лукашэнка, піша БелТА.
Другое месца заняла каманда Гродзенскага аблвыканкама, а на трэцяй пазіцыі размясцілася каманда Савета міністраў.
Лыжнае свята ў Вяснянцы працягваецца ўвесь дзень. Назіраць за ім сабралі тысячы бюджэтнікаў з розных устаноў сталіцы.





