Кіроўца шпіталізаваны пасля ДТЗ у цэнтры Мінска, паведаміла БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела АДАІ Цэнтральнага РУУС Менска Анастасія Радзько.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца 1976 года нараджэння за рулём аўтамабіля Skoda рухаўся па вуліцы Кісялёва ў кірунку Куйбышава. У гэты час з паркоўкі ўніверсама выязджаў аўтамабіль Opel, выконваючы разварот. Каб пазбегнуць сутыкнення, вадзіцель Skoda выкруціў руль налева, выехаў на тратуар і ўрэзаўся ў дрэва. Медыкі аказалі мужчыну першую дапамогу, пасля гэтага ён быў шпіталізаваны. Кіроўца Opel ня пацярпеў.





