Пра гэта піша тэлеграм-канал ДАІ Мінска. Ад 11 лютага да 11 сакавіка закрываецца рух усіх відаў транспартных сродкаў па вуліцы Парніковай на ўчастку ад вуліцы Макаёнка ў кірунку вуліцы Філімонава.Такія змены звязаныя з рамонтам дарогі. Дзяржаўтаінспекцыя просіць улічваць гэта, абіраючы маршрут.





