Унутраная служба бяспекі Еўрапейскай замежнапалітычнай службы папярэдзіла еўрапейскіх дыпламатаў і вайскоўцаў аб шпіёнскай актыўнасці кітайскай і расійскай разведак.
У прыватнасці, паводле яе звестак, у бельгійскай сталіцы актыўныя каля 250 кітайскіх і 200 расійскіх шпіёнаў.
Дыпламатаў перасцераглі, у прыватнасці, ад наведвання асобных устаноў у непасрэднай блізкасці да еўрапейскага квартала, у тым ліку стэйк-хаўса і кавярні ў пешай даступнасці ад будынка Еўракамісіі і Еўрапейскай замежнапалітычнай службы.
Паводле службы бяспекі, у ранейшыя гады найбольш актыўнымі ў бельгійскай сталіцы былі расійскія шпіёны. Канкрэтных лічбаў, праўда, там не называюць
Як адзначаецца, расійскія і кітайскія шпіёны ў Бруселі працуюць у асноўным на пасольствы і гандлёвыя прадстаўніцтвы.





