З 22.00 8 лютага да 4 гадзін раніцы 9-га ў раёне КПУВ «Станіца Луганская» памежныя нарады па прыкрыцці дарожнага калідора фіксавалі з боку часова акупаванай тэрыторыі прамяні светла-фіялетавага колеру з перыядычнасцю кожныя 2—3 хвіліны. Праз асаблівасці рэльефу мясцовасці і небяспеку выкарыстання аптычных і цеплавізійных прыбораў дакладных месцаў выхаду прамянёў ім выявіць не ўдалося.

Падраздзяленні Дзяржпагранслужбы са складу Аб'яднаных сілаў ужо неаднаразова фіксавалі падобныя выпадкі. На працягу 2016—2018 гадоў у час нясення службы траўмы вачэй атрымалі пяць ваеннаслужачых Краматорскага пагранічнага атрада. Яны вялі назіранне, выкарыстоўваючы аптычныя прыборы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?