Вакальныя здольнасці свайго сабакі Віктар Малей з Гродна заўважыў ужо падчас першага шпацыру.
Непадалёк ад дома, дзе жыве сям'я, месціцца храм. Марцін даволі тонка падладжваецца пад гук званоў. Пад удары маленькіх бярэ высокія ноты, пад удары вялікіх — нізкія. Цяпер прыхільнік званоў кожныя выхадныя спяшаецца да месца правядзення ранішняй службы.
Гаспадар сабакі адзначае, што на звычайную музыку Марцін ніяк не рэагуе.
Марцін — у рэпартажы АНТ.