Як паведамлялася, 4 лютага двое мужчын пераходзілі раку і ў нейкі момант праваліліся пад лёд. Адзін з іх здолеў выбрацца, другі не.
У яго пошуках было задзейнічана некалькі груп, у тым ліку і супрацоўнікі Гомельскага і Салігорскага Таварыства выратавання на водах, работнікі Гомельскага абласнога і Пінскага раённага падраздзяленняў МНС.
Па словах спецыялістаў, у месцы правалу глыбіня складала 4—7 метраў, як і далей па цячэнні.
«Цела 39-гадовага жыхара Петрыкава атрымалася знайсці 9 лютага ў 15.30 за паўтара кіламетра ад месца правалу. Плыняй мужчыну забіла пад лёд, у месца, дзе адлегласць між грунтам і лёдам складала 50 см. Толькі дзякуючы прафесіяналізму спецыялістаў Таварыства выратавання на водах, якія адпрацоўвалі ўсе магчымыя варыянты, яго ўдалося знайсці», — падкрэсліў спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі ТВВАД Уладзімір Акулін.
Спецыялісты ў чарговы раз нагадваюць, што кожны, хто выходзіць на лёд, павінен мець пры сабе выратавальныя сродкі і быць у ратавальнай камізэльцы.