Міхаіл Бабіч. Фота kremlin.ru.

— З аднаго боку, гэтая спрэчка, вядома, ёсць. Калі вы паглядзіце на дынаміку нашых адносін за апошнія 20 гадоў, то яна ўзнікала кожны год, за рэдкім, можа быць, выключэннем. І заўсёды кампраміс дасягаўся, заўсёды кампраміс знаходзіўся, і мы заўсёды знаходзілі рашэнне ў куды больш складаных эканамічных умовах.

Пасол адзначыў, што пытанне не ў тым, каб вырашыць нейкую канкрэтную спрэчку, а зрабіць гэта з улікам неабходнасці «даналадкі» Саюзнай дзяржавы і стварэння адзінай прамысловай і эканамічнай палітыкі.

— Цяпер мы знаходзімся на этапе фарміравання адзінага рынку нафты і газу ў ЕАЭС, і выхапіць сёння з кантэксту пытанне двухбаковых адносін, вырашыць яго ў шкоду або за кошт еўразійскіх адносін — гэта таксама няправільна, і насуперак дасягнутым дамоўленасцям.

Па словах Бабіча, цяпер вырашаецца пытанне аб тым, у еўразійскім ці саюзным фармаце вырашыць спрэчку аб падатковым манеўры і ў межах якога заканадаўства.

— Нашы адносіны вельмі прэферэнцыйныя. І зразумела, што калі мы іх выбудоўваем на гэтай аснове, то астатнія нашы партнёры таксама прэтэндуюць на такія адносіны, асабліва ў межах Еўразійскага саюза. Таму там дастатковая колькасць пытанняў, якія ў бліжэйшы час трэба будзе вырашыць.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць 13 лютага ў Сочы дзейнасць рабочай групы па інтэграцыі дзвюх краін. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка выказаў упэўненасць, што прэзідэнты падчас гэтай сустрэчы вырашаць пытанне падатковага манеўру.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру