Толькі праз расійскі пункт пропуску «Нехацееўка», што насупраць украінскай «Гопціўкі» ў Харкаўскай вобласці, у апошнія дні не прапусцілі больш за 90 грамадзян Украіны, якія ехалі ў РФ.

Расійскія памежнікі ці не тлумачаць прычын, ці спасылаюцца на міфічны ўказ аб забароне ўезду на тэрыторыю Расіі аўтамабіляў з вялікім аб'ёмам рухавіка, як «Таёта-Прада», «Фальксваген-Пасат» і іншых.

Разумеючы, што такім чынам яны парушаюць правы чалавека на свабоднае перамяшчэнне, работнікі ПС ФСБ РФ праводзяць відэафіксацыю, прымушаючы ўкраінскіх грамадзян казаць, што апошнія вяртаюцца ва Украіну па ўласным жаданні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?