Суд Маладзечанскага раёна 8 лютага вынес прысуд 68-гадоваму жыхару Мінска, які на лецішчы ў Маладзечанскім раёне маляваў дзяцей і здзяйсняў з імі дзеянні сэксуальнага характару, піша mlyn.by.

Абвінавачаны — ураджэнец Магілёўскай вобласці, жыхар Мінска. Жанаты. Па справе праходзілі сем пацярпелых ва ўзросце ад васьмі гадоў.

Устаноўлена, што мінчук з 2013 па 2018 год на лецішчы ў Маладзечанскім раёне запрашаў да сябе ў якасці натуршчыкаў дзяцей і сэксуальна іх дамагаўся.

Канчатковы прысуд па сукупнасці — 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Суд таксама задаволіў грамадзянскія іскі сваякоў пацярпелых дзяцей. Кампенсацыя нанесенай маральнай шкоды склала ў двух выпадках па 500 рублёў. І ў адным выпадку — 6000 рублёў.

Суд пастанавіў знішчыць 56 малюнкаў абвінавачанага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?