Удзень 10 лютага на трасе каля вёскі Валяр’яны, што ва Уздзенскім раёне, адбылося жорсткае ДТЗ.

Як паведамляюць падпісчыкі суполкі «Салігорскія аўтааматары», сутыкнуліся два аўтамабілі. «Пежо» ехаў з боку Слуцка з хуткасцю каля 130 км\г і вылецеў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з «Хондай Цывік».

Кіроўца «Пежо» вылецеў праз лабавое шкло на дарогу. Ён атрымаў цяжкія траўмы, але застаўся жывы, мужчыну забрала хуткая.

Кіроўца «Хонды» загінуў.

«З «Хонды» нікога не ўдалося дастаць, ён адразу пасля ўдару ўспыхнуў, усярэдзіне яго невядома колькі было людзей, усё ахутана полымем і дымам! Адбылося гэта за пару хвілін да майго праезду там. Акурат праязджалі аўтобусы з дзецьмі, іх суправаджалі супрацоўнікі ДАІ, таму адразу спыніліся на месцы. І быў лекар у калоне аўтобусаў, які адразу пачаў аказваць дапамогу пацярпеламу», — паведамілі відавочцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?