Віктар Марціновіч на прэзентацыі сваёй кнігі «Ноч», фота Волі Афіцэравай

Віктар Марціновіч на прэзентацыі сваёй кнігі «Ноч», фота Волі Афіцэравай

Пісьменніка паказалі ў праграме «Контуры» на АНТ. Сюжэт быў прысвечаны Мінскай міжнароднай кніжнай выставе, а Віктар Марціновіч быў адрэкамендаваны ў якасці гіда па гэтым кірмашы.

Ён распавёў пра важнасць і цікавасць да сучаснай беларускай літаратуры, Нобелеўскай прэміі, сказаў, што сённяшняе маладое пакаленне ніякае не страчанае і распавёў, па якіх крытэрах вызначаецца, калі да пісьменніка прыходзіць папулярнасць.

«І як?» — перапытаў журналіст Аляксандр Мацяс.

«Калі твае кнігі пачынаюць прадаваць у кнігарнях пры аэрапортах», — адказаў Віктар Марціновіч, дадаўшы, што неўзабаве адна з яго кніг будзе прадавацца ў Франкфурцкім аэрапорце.

Таксама ён пахваліў пастаноўку «Ураджай» Паўла Пражко, што ставіцца ў Купалаўскім.

У сюжэце паказалі і міністра інфармацыі Алеся Карлюкевіча, які сказаў, што бярэ з сабой у паездкі і папяровыя кнігі, і гаджэты. «Куды зараз без свежых навін і сацсетак», — рытарычна спытаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0