Раніцай 11 лютага вучань 10 «Б» класа школы №2 райцэнтра Стоўбцы (Мінская вобласць) Вадзім М. прыйшоў у школу з нажом і забіў дваіх чалавек.

Вадзім М. — звычайны хлопец са звычайнай сям’і.

Вадзім М. — звычайны хлопец са звычайнай сям’і.

Прыйшоў у школу хлопец загадзя, прыкладна а 7.40. А дзейнічаць пачаў прыкладна за 5 хвілін да ўрока.

«Паводле папярэдніх звестак, падазраваны ў нападзе вучань 10-га класа прыйшоў у школу каля 7.40. Ён паставіў партфель і выйшаў з кабінета. Потым вярнуўся і напаў на настаўніцу гісторыі, якая павінна была весці першы ўрок. За педагога паспрабавалі ўступіцца два аднакласнікі. Яны атрымалі раненні. Пасля гэтага падазраваны выбег з класа, і зайшоў у суседні кабінет, дзе напаў на вучня 11-га класа. 17-гадовы школьнік у выніку нападу загінуў», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Кажуць, Вадзім М. цэліў сваім ахвярам у горла. Падлеткі сталі разбягацца, пачалася паніка, некаторыя пападалі на падлогу. Двух чалавек Вадзім параніў у ключыцу, яшчэ дваім трапіў у шыю. Потым збег: выскачыў праз акно з першага паверха.

Адзін з параненых, вучань 11-га класа Аляксандр Р., памёр.

Затрымалі Вадзіма прыкладна праз дзве гадзіны, пасля таго як міліцыя ачапіла і прачасала райцэнтр. Кажуць, хлопец хаваўся ў адным з пад'ездаў.

На пытанне пра прычыны здарэння пакуль што ніхто не можа адказаць. Вадзіма характарызуюць як звычайнага хлопца, са звычайнай сям’і.

Марына Пархімовіч выкладала гісторыю і геаграфію, ёй было 53 гады. Яна памерла.

На месца здарэння прыехаў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Дзесяцікласнік напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Што было на старонцы Укантакце ў хлопца, які забіў настаўніцу

Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан

«Наогул не ўмеў злавацца». Што вядома пра нападніка і яго затрыманне

«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?