Многія мінчукі пасля выхаду на пенсію працягваюць працоўную дзейнасць — па звестках на пачатак лютага такіх крыху больш за 175,2 тыс. чалавек, паведамілі БелТА ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Усяго на ўліку ў Мінску на гэтую дату было 482 748 пенсіянераў, з іх 175 206 працуюць — 36,3%.

Магчыма, прычына ў малым памеры пенсій. Так, сярэдні памер пенсій у сталіцы складае 406 рубля 56 капеец (год таму гэтая сума складала 334,16 рубля), а сярэдні памер працоўных пенсій 411,39 рубля, пенсій па ўзросце — 413,2 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0