Трагічнае здарэнне адбылося сёння каля 6:30 на прыпыначным пункце «Маладзёжны» ля Смаргоні, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Прыпыначны пункт праязджаў грузавы цягнік «Маладзечна — Кяна». У каляіне спінай да яго стаяла жанчына. На сігналы цягніка яна ніяк не рэагавала. Цягнік яе смяротна траўмаваў. Жанчына загінула на месцы.

Мяркуецца, што гэта быў суіцыд.

Пакуль што ахвяру не змаглі ідэнтыфікаваць. Невядомы ні ўзрост, ні адкуль яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0