Сем'ям загінулых і пацярпелых пры нападзе ў школе ў Стоўбцах выплацяць грашовую дапамогу. Пра гэта БелТА паведаміў старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама Дзяніс Колесень.
«Прынялі рашэнне пра аказанне падтрымкі пацярпелым сем'ям: тым дзвюм сем'ям, у якіх ёсць загінулыя, дадуць дапамогу ў памеры па 400 базавых велічынь [10200 рублёў — рэд.], сем'ям двух пацярпелых вучняў — па 200 базавых велічынь [5100 рублёў — рэд.]», — адзначыў Дзяніс Колесень.