Сёння суд Камянецкага раёна прыступіў да разгляду справы па абвінавачванні 42-гадовага жыхара в. Ставы ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 186 (пагроза забойствам), ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі), ч. 3 арт. 339 (хуліганства), піша sb.by.

Гісторыя здарылася 8 лістапада. Беспрацоўны вясковец каля 23:00 прыйшоў у хату да аднавяскоўкі праз незачыненыя дзверы, двойчы стрэліў з паляўнічай стрэльбы і пагражаў забойствам. Праз 15 хвілін ён быў ужо ў іншай хаце. Прыставіў да галавы гаспадара стрэльбу і пагражаў стрэліць, але намер свой не ажыццявіў.

І жанчына, і мужчына патэлефанавалі ў міліцыю. Быў уведзены план «Сірэна».

Вясковец з-пад Камянца напаў на суседзяў, а цяпер чацвёртыя суткі хаваецца са стрэльбай у лесе

Знайшлі стралка толькі праз тыдзень. Мужчына здаўся без супраціву. Стрэльбы пры ім не было.

З моманту затрымання абвінавачваны знаходзіцца пад вартай.

Пацярпелымі па справе праходзяць 5 чалавек — жыхары вёскі Ставы. Сёння яны звярнуліся да суддзі з хадайніцтвам строга не караць земляка. Маўляў, прэтэнзій у іх да яго ніякіх няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0