flickr.com
Злучаныя Штаты плануюць павялічыць колькасць войскаў у Польшчы, заявіла ў інтэрв'ю Financial Times пасол ЗША ў краіне Джорджэт Масбахер.
Пасол ЗША распавяла, што гаворка ідзе пра «значнае» павелічэнне колькасці вайскоўцаў з ЗША, лік якіх ідзе на «сотні».
Адзначаецца, што польскія чыноўнікі лабіравалі ідэю стварыць у краіне пастаянную амерыканскую вайсковую базу. Варшава гатовая была выдзеліць на яе фінансаванне да $ 2 млрд.
Па словах амерыканскага пасла, павелічэнне колькасці амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы не звязана са стварэннем базы ЗША.
0
0
0
0
0
0