Выстава памяці ахвяр тэрору ў Залешанах. Фота радыё «Рацыя».

Выстава памяці ахвяр тэрору ў Залешанах. Фота радыё «Рацыя».

У часе 4-дзённага візіту Міхаіла Мясніковіча ў Польшчу ён пабывае на Падляшшы. Акрамя Беластока, важнага прамысловага і гандлёвага цэнтра каля мяжы з Беларуссю, ён пабывае ў вёсцы Залешаны. Гэта месца памяці. Яе ў 1946 годзе спалілі польскія партызаны-нацыяналісты. 

13 лютага ў Варшаве кіраўнік Савета Рэспублікі Мясніковіч праводзіць перамовы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім. Галоўнымі тэмамі размоў стане развіццё гандлёва-эканамічных адносін, а таксама абгаворванне спрэчных пытанняў у двухбаковых адносінах. 

У той жа час наведванне Залешанаў (часам націск пад польскім уплывам ставяць як Заляшаны) мае сімвалічны характар.

Як вядома, у 1942—1947 гадах разгарэўся польска-ўкраінскі канфлікт. У той жа час адбываліся і канфлікты між палякамі і беларусамі на землях, якія у міжваенны час былі ў складзе Польшчы і якія ў 1939-м апынуліся ў складзе СССР.

Масавыя забойствы праваслаўных на Падляшшы ў 1945—1948 гадах здзейсніў атрад Рамуальда Райса па мянушцы «Буры». Такім чынам, польскія партызаны імкнуліся адстрашыць насельніцтва ад супрацы з камуністычнымі ўладамі і выклікаць эміграцыю беларусаў і ўкраінцаў з Падляшша ў СССР. Бандыты Бурага забівалі ўсіх, хто не мог згаварыць каталіцкай малітвы па-польску.

Сярод іншага, партызаны Бурага спалілі вёску Залешаны. На месцы пахавання яе жыхароў цяпер стаіць крыж.

Чытайце таксама: «Мы з вамі»: палякі едуць у Гайнаўку падтрымаць беларусаў і пратэставаць супраць маршу памяці Бурага ВІДЭА

Бельск (Падляшша, Польшча). Помнік ахвярам Рамуальда Райса «Бурага».

Нагадаем, што на Падляшшы — у Беластоку, Гайнаўцы і Бельску — кампактна жывуць беларусы, іх тут некалькі дзясяткаў тысяч. Яны выдаюць сваю газету «Ніва» і маюць беларускамоўнае Радыё «Рацыя».

Чытайце таксама: Беларуская памяць пра «жаўнераў выклентых»

Прэзідэнт Польшчы дэманстратыўна адмовіўся ўзяць патранаж над шэсцем памяці Бурага ў Гайнаўцы

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?