Новыя стужкі маюць высокую каразійную трываласць. Яны больш устойлівыя да ўздзеяння агрэсіўнага наваколля і дарожных рэагентаў.

У Мінску замену можна зрабіць у аўтацэнтры «Атлант-М на Незалежнасці», такую ​​ж магчымасць прадастаўляюць абласныя дылерскія цэнтры.

«Мадэль KIA Sportage заўсёды карысталася вялікай папулярнасцю ў Беларусі. Кампанія праводзіцца для беларусаў бясплатна. Яе важнасць — у падтрыманні бяспекі выкарыстання аўтамабіля. Мы лічым сваёй місіяй клопат пра беларускіх аўтааматараў, прыхільнікаў KIA», — патлумачылі ў аўтацэнтры.

Каб даведацца, ці трапляе ваша аўто пад дзеянне кампаніі, трэба звярнуцца асабіста ці па тэлефоне да сэрвіс-кансультантаў аўтацэнтра KIA «Атлант-М на Незалежнасці».

Акрамя таго, 17 і 24 лютага для ўладальнікаў усіх пакаленняў Sportage любыя запчасткі і арыгінальныя аксэсуары, а таксама паслугі па іх усталёўцы і замене патаннеюць на 15%. Дадаткова для ўладальнікаў KIA Sportage QL апошніх двух гадоў выпуску дзейнічае спецыяльная зніжаная цана на сістэмы круіз-кантролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0