Следчае ўпраўленне УСК па Мінску завяло крымінальную справу ў дачыненні да генеральнага дырэктара завода «Аптрон» па факце атрымання хабару ў асабліва буйным памеры.

Паводле следства, 13 лютага генеральны дырэктар, знаходзячыся на працоўным месцы, атрымаў ад дырэктара іншага сталічнага прадпрыемства ў якасці хабару больш як $20 тысяч.

Незаконнае грашовае ўзнагароджанне ён атрымліваў пры дапамозе начальніка службы бяспекі і аховы грамадства. У дачыненні да яго таксама распачалі крымінальную справу — за дапамогу ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.

Мужчын затрымалі. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0