Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс у парламент законапраект аб новым артыкуле расійскага Крымінальнага кодэкса «Займанне вышэйшага становішча ў злачыннай іерархіі», паведамляе ТАСС.
Фота: criminalnaya.ru.
На думку Пуціна, цяпер крымінальныя аўтарытэты могуць пазбягаць адказнасці пры дапамозе свайго статусу ў злачынным свеце. Пры гэтым крымінальная адказнасць за сам факт лідарства такой асобы ў злачыннай іерархіі не прадугледжаная.
Прэзідэнт Расіі лічыць мэтазгодным гэта выправіць — пазбаўляць волі тэрмінам ад 8 да 15 гадоў. Акрамя таго, падсудны будзе абавязаны выплаціць штраф.
Пуцін таксама прапанаваў лічыць асобным складам злачынства сам факт удзелу ў сходках злачыннай супольнасці. У выпадку прыняцця законапраекта за гэта будуць саджаць на тэрмін ад 12 да 20 гадоў.