МЗС Беларусі рыхтавала візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Мюнхен для ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, але літаральна ў самы апошні момант узніклі часавыя накладкі ў сувязі з неабходнасцю вырашэння важных пытанняў беларуска-расійскіх адносін. Пра гэта паведаміла прэс-служба МЗС.

«Арганізатарамі канферэнцыі было прапанавана кіраўніку дзяржавы ўзяць удзел у панэльнай дыскусіі 16 лютага на тэму «Адносіны Усход — Захад» сумесна з прэзідэнтам Азербайджана І. Аліевым, прэзідэнтам Украіны П. Парашэнкам, прэм'ер-міністрам Грузіі М. Бахтадзэ, генеральным сакратаром АБСЕ Т. Грэмінгерам», — адзначаецца ў паведамленні.

«Беларускім бокам рыхтаваўся візіт кіраўніка дзяржавы ў Мюнхен. Аднак літаральна ў самы апошні момант узніклі пэўныя часавыя накладкі. У сувязі з неабходнасцю вырашэння важных пытанняў беларуска-расійскіх адносін у ходзе перамоваў з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у Сочы ў гэты раз ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі на ўзроўні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не прадставілася магчымым.

Рэспубліку Беларусь на 55-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы прадставіць пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка. У мерапрыемстве таксама возьме ўдзел старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?