У прэс-службе «Белтэлерадыёкампаніі» «Нашай Ніве» паведамілі, што ад нядаўняга часу ў арганізацыі працуе Георгій Яўчар.

Гэта былы прэс-сакратар МУС, які пры не да канца зразумелых абставінах пазбавіўся працы пры канцы лістапада. 

Крыніцы тлумачылі «Нашай Ніве», што Яўчара знялі за «агулам незадавальняючую работу», у якой, маўляў, апошняй кропляй стаў іміджавы правал з відэа, на якім падлетак выбачаўся перад скульптурай гарадавога. 

Праўда, міністр Шуневіч заяўляў журналістам, што гэта была ягоная ідэя. 

Па інфармацыі аднаго з тэлеграм-каналаў, блізкіх да БТ, Георгій Яўчар працуе ў дырэкцыі інтэрнэт-навін. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?