У пацвярджэнне свайго аргумента аўтары даклада прыводзяць прыклад дазволенага у 2018 годзе святкавання стагоддзя БНР.

— З 2014 года ўлада ўсё часцей карыстаецца нацыяналістычнай рыторыкай, якая выкарыстоўвалася раней апазіцыяй.

Паводле ацэнкі расійскіх навукоўцаў, у 2018 годзе ў Беларусі «па сутнасці ўпершыню на афіцыйным узроўні атрымала распаўсюджванне ідэя аб дзвюх крыніцах дзяржаўнасці РБ — БНР і БССР».

— Гэта сур'ёзна кантрастуе з папярэднімі крокамі па пабудове беларускай палітычнай нацыі, — лічаць у ІМЭМА РАН.

Аўтары даклада нагадваюць, што у 2019 годзе ў Беларусі адзначаецца стагоддзе БССР, 75-годдзе вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў і 80 гадоў з дня ўзбуйнення БССР за кошт Заходняй Беларусі ў 1939 годзе.

— Тое, як будуць расстаўленыя беларускімі ўладамі юбілейныя акцэнты, наглядна прадэманструе спецыфіку новых палітычных наратываў і абраны афіцыйным Мінскам палітычны вектар.

Па ацэнцы ІМЭМА РАН, у Беларусі таксама ёсць сілы, якія імкнуцца да аддзялення БПЦ ад Рускай праваслаўнай царквы, аднак прэзідэнт «пакуль што цвёрда выступае супраць царкоўных расколаў».

Выбары могуць перанесці, а ў парламент пусціць больш апазіцыі

У дакладзе адзначаецца, што 2019 год у Беларусі перадвыбарчы, а значыць — «абяцае быць даволі насычаным».

— Нельга выключаць, што па сацыяльна-эканамічных і палітычных меркаваннях яны будуць перанесены на восень 2019 год.

І хоць ад прэзідэнцкіх выбараў аналітыкі ІМЭМА РАН не чакаюць сенсацый, яны не выключаюць, што апазіцыі ў беларускім парламенце можа стаць больш.

— [Гэта] дазволіць уладзе дэманстраваць палітычны плюралізм, які расце, сваім заходнім партнёрам і адначасова з дапамогай актыўных апазіцыянераў прытармажваць інтэграцыйныя працэсы на расійскім напрамку і лабіраваць палітычны разварот на Захад.

Мінск будзе «рэбалансаваць» замежную палітыку

Па ацэнцы аўтараў дакладу, Масква будзе працягваць абумоўліваць эканамічную дапамогу Беларусі ўзмацненнем інтэграцыі. У дакладзе выказваецца меркаванне, што Лукашэнка будзе на розных падставах «прытармажваць» дзейнасць працоўнай групы па інтэграцыі, «як ужо было ў нулявых, калі Мінск патрабаваў кампенсацый за пераход на расійскія рублі і настойваў на стварэнні ў сябе другога эмісійнага цэнтра».

У замежнай палітыцы расійскія навукоўцы чакаюць ад Мінска працягу «рэбалансавання», узмацнення шматвектарнасці, уключаючы развіццё адносінаў з ЕС. У 2019 годзе працягнуцца перамовы па «Прыярытэтах партнёрства», перашкодай на шляху падпісання якіх стала пазіцыя Літвы па БелАЭС, лічаць у ІМЭМА.

— Для Еўрасаюза важны ўдзел Беларусі ў трансгранічных фарматах узаемадзеяння Польшча — Беларусь — Украіна, у тым ліку у рамках еўрарэгіёна «Буг», Польшча — Літва — Беларусь, у тым ліку у рамках еўрарэгіёна «Нёман» і Латвія — Літва — Беларусь, у тым ліку у рамках еўрарэгіёна «Азёрны край».

Акрамя таго, аўтары даклада прагназуюць, што у 2019 годзе цікавасць ЗША да Беларусі ўзмоцніцца.

— Будзе праводзіцца лінія на паступовае рэфармаванне і збліжэнне з заходнімі стандартамі эканамічнага заканадаўства, больш цеснае супрацоўніцтва ў навукова-адукацыйнай сферы. Таксама, імаверна, пашырацца кантакты амерыканскіх дыпламатаў і грамадскіх арганізацый з апазіцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?