У ЗША абвінавачванне рэкамендавала суду прысудзіць былога кіраўніка перадвыбарчага штаба Дональда Трампа Пола Манафорта, які быў прызнаны вінаватым у сыходзе ад падаткаў і іншых злачынствах, да тэрміна ад 19 з паловай да 24 з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Пракуроры адзначылі, што 69-гадовы Манафорт больш за 10 гадоў парушаў закон, а ўжо падчас следства спрабаваў паўплываць на сведак і неаднаразова хлусіў, нават пагадзіўшыся супрацоўнічаць і прызнаўшы віну.

Справа супраць Манафорта вялося ў рамках расследавання аб умяшанні Расіі ў выбары прэзідэнта ЗША, аднак наўпрост не звязана з ім; Манафорт спрабаваў схаваць даходы, атрыманыя ад палітычнага кансультавання былых уладаў Украіны.

Дата вынясення прысуду яшчэ не прызначаная

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0