Расійскі сайт rubaltic.ru у адным са сваіх матэрыялаў на тэму Беларусі браў камент у Пятра Пятроўскага. Гэты чалавек вядомы сваімі выступленнямі на беларускім дзяржаўным тэлебачанні, дзе прадстаўляецца ў якасці філосафа і палітолага. Ён супрацоўнічае з Інстытутам філасофіі Акадэміі навук.

Аднак расійскія СМІ прадставілі Пятроўскага ў якасці кіраўніка аддзела міжнароднай палітыкі «Белай Русі».

Пятро Пятроўскі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Пятро Пятроўскі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Намеснік старшыні «Белай Русі» Аляксандр Шацько ў размове з карэспандэнтам «НН» адзначыў наступнае: «У яго троху іншая праца, на грамадскіх пачынаннях. Там троху накасячылі, трошачку падманулі. Ён узначальвае на грамадскіх пачатках «Клуб юных аналітыкаў».

Сам Пятро Пятроўскі ў каментары «НН» адзначыў, што займаецца ў «Белай Русі» Аналітычным цэнтрам маладых палітолагаў.

Пятроўскі пачынаў як кіраўнік кансерватыўнага цэнтра «Номас», быў беларускамоўным. На дзяржканалах Пятроўскі выкарыстоўваецца для нападак на апазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?