Каманда ветэрынараў Лонданскага заапарка апублікавала падборку рэнтгенаўскіх здымкаў жывёл, якія былі зроблены падчас абследавання 18 тысяч насельнікаў заапарка.

На здымках добра бачныя шкілеты жывёл — жаб, змей, чарапах і яшчарак. Рэнтген застаецца адным з найбольш эфектыўных метадаў дыягностыкі, кажуць ветэрынары.

«Па рэнтгенаўскім здымку можна вельмі многае сказаць пра здароўе жывёлы — ад таго, наколькі моцная ў іх касцявая сістэма да таго, ці ёсць у іх захворванні сэрца», — кажа ветэрынар Хізэр Макінтош.

«Гэтыя здымкі неабходныя ў нашай працы. І хоць мы бачым гэтыя ўнікальныя здымкі даволі часта, мы ўсё роўна лічым, што яны вельмі цудоўныя», — кажа яна.

«Большасць людзей з лёгкасцю пазнае рэнтгенаўскія здымкі чалавека, але яны, хутчэй за ўсё, ніколі не бачылі рэнтген панцыра вялікага шчаціністага браняносца або хваста вялікагаловай чарапахі», — кажа Макінтош.

Яшчарка з сямейства геконаў — гекон токі.

Яшчарка з сямейства геконаў — гекон токі.

Рэнтгенаўскі здымак шчаціністага браняносца.

Рэнтгенаўскі здымак шчаціністага браняносца.

Вялікагаловая чарапаха — невялікая прэснаводная чарапаха.

Вялікагаловая чарапаха — невялікая прэснаводная чарапаха.

Маісавы полаз. Даўжыня яго цела можа дасягаць 1,8 метра.

Маісавы полаз. Даўжыня яго цела можа дасягаць 1,8 метра.

Рэнтгенаўскі здымак арызонскага ядазуба.

Рэнтгенаўскі здымак арызонскага ядазуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?