МНС сёння запусціла праверку смс-апавяшчэння насельніцтва на час акцыі «Адзіны дзень бяспекі», піша БелТА.
У Мінску сабраўся аргкамітэт акцыі «Адзіны дзень бяспекі», якая пройдзе ў Беларусі з 20 лютага да 1 сакавіка. Яна праводзіцца ўпершыню. У ёй будуць задзейнічаны дзяржаўныя органы, мясцовыя ўлады і грамадскія арганізацыі.
«Ужо сёння запускаем смс-апавяшчэнне насельніцтва. У паведамленні ўказваецца, што праводзіцца праверка сістэмы», - сказаў намеснік міністра.
Многім смскі ўжо прыйшлі





