У гэтым месяцы будаўнікі плануюць здаць у эксплуатацыю будынак Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь на вул. Арлоўскай, паведаміў «Мінск-Навінам» вядучы прараб Будтрэста № 4 Аляксандр Абакунчык.

Афіцыйнае адкрыццё аб'екта намечана на 5 красавіка. А засяленне новага будынка можа пачацца ўжо ў сакавіку.

Узвядзенне будынка Вярхоўнага Суда на вул. Арлоўскай пачалося восенню 2016 года і вялося пры адначасовым праектаванні. У новым будынку павінна быць абсталявана 16 залаў для правядзення судовых пасяджэнняў. Таксама запланавана вялікая зала для нарад прадстаўнікоў усёй судовай сістэмы на 370 чалавек, залы для пасяджэнняў Пленума Вярхоўнага Суда і Прэзідыума Вярхоўнага Суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0