Аварыя на 130-м км аўтадарогі М1 / Е30 у Бярозаўскім раёне адбылася яшчэ 15 лютага, паведамляе ДАІ Брэста.
25-гадовы мужчына за рулём «Сітраен Берлінга» ехаў у бок Мінска. У нейкі момант на трасу раптоўна выбег лось. Кіроўцу не ўдалося пазбегнуць сутыкнення з жывёлай. Ад удару легкавік занесла ў прыдарожны кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва.
У выніку ДТЗ кіроўца з рознымі траўмамі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. Пасажыр не пацярпеў дзякуючы рамяням бяспекі.





