Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты, які ўзначальвае групу з беларускага боку, піша БелТА

«Пакуль расійскія калегі на сувязь з намі не выходзілі па выніках сустрэчы прэзідэнтаў (якая прайшла на мінулым тыдні ў Сочы). Я так разумею, яны, можа быць, фармуюць сваю пазіцыю. Пакуль мы чакаем ад іх прапаноў», - адзначыў Дзмітрый Круты.

Кіраўнік Мінэканомікі заўважыў, што пазіцыя Мінска сфарміравана ўжо даўно. «Яе неаднаразова агучваў прэзідэнт Беларусі», - дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна