Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія замацоўваюць імкненне Украіны стаць сябрам Еўрапейскага Саюза і НАТА.
Ён зрабіў гэта на пазачарговым пасяджэнні Вярхоўнай Рады.
Парашэнка паставіў свой подпіс урачыста: з абодвух бакоў ад яго стаялі спікер Рады Андрэй Парубій і прэм'ер Украіны Уладзімір Гройсман, а назіраў за гэтым прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, які прысутнічаў у залі.





