Жыхар Эстоніі згубіў у Гродне 820 еўра і пашпарт. Буйная сума і важныя дакументы знаходзіліся ў бумажніку. Кашалёк падабрала невядомая жанчына ў чырвонай шапцы і чорным паліто. Гэта паказала здымка з відэакамер на вуліцы Савецкай.
У Гродне Вільяр Лембіт апынуўся праездам з Польшчы ўвечары ў панядзелак, 18 лютага. Кажа, хадзіў па крамах, адпачываў і не заўважыў, як выпаў кашалёк. Зараз з 30 еўра на руках ён не можа паехаць дадому ў Талін.
Па словах мужчыны, ён звяртаўся ў праваахоўныя органы і яго як замежнага турыста былі гатовыя даставіць у Мінск, дзе знаходзіцца Эстонскае пасольства. Але госцю гэты варыянт не падышоў. Бо па законе ў такой сітуацыі яго адправяць дадому, адкуль ён паўгода будзе невыязным.
Усю раніцу аўторка Вільяр Карлавіч шукае свой кашалёк. Для яго галоўнае — знайсці пашпарт. Мужчына гатовы прапанаваць 20 еўра чалавеку, які яго знойдзе.
Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй, тэлефануйце па тэлефоне 8-10-372-621-53-75 (Viber) або 102.





