Доля IT-сектара ў ВУП Беларусі можа вырасці да 10%, гэта перспектыва 2022-2023 гадоў, паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Дзмітрый Круты, перадае БелТА.

«З улікам таго, што мы за сем гадоў выраслі амаль на 4 працэнтныя пункты… Да 10% [доля ў ВУП], я думаю, гэта рэальна, але гэта 2022-2023 гады», — адзначыў Дзмітрый Круты.

Міністр удакладніў, што цяпер доля IT-сектара ў ВУП складае 5,5%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна