Увечары 18 лютага ў Мсціславе паміж мужчынам і яго 82-гадовай жонкай адбыўся канфлікт на глебе рэўнасці. У выніку сваркі п'яны падазраваны збіў жанчыну рукамі і палкай. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла, паведамляе Следчы камітэт.
За ўчыненне забойства ў дачыненні да 80-гадовага мужа распачалі крымінальную справу. Мужчыну затрымалі, вырашаецца пытанне пра меру стрымання. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.





