Пра гэта прэм'ер-міністр паведаміў на пасяджэнні ўрада, піша БелТА.
«Ужо ёсць статыстыка за студзень — сярэдні заробак склаў 982 рублі і, у прынцыпе, знаходзіцца ў рамках прагнозу ўрада», - сказаў Сяргей Румас.
982 рублі — гэта 455 даляраў у эквіваленце.
Сярэдні заробак за снежань, нагадаем, быў 1 115,3 рубля, але ў канцы года ён заўсёды большы, чым у лістападзе (складаў 994 рублі), а ў студзені зніжаецца.
Год назад, у снежні 2017-га, сярэдні заробак вырас да 995,2 рубля, пасля чаго ў студзені 2018 упаў да 859 рублёў, а ў лютым 2018-га наогул да 850 рублёў.





