Прапажу BMW X6, пакінутага напярэдадні вечарам на стаянцы каля дома, гаспадар выявіў раніцай 7 лютага. Віцябчук купіў машыну паўтара года таму ў Магілёве з адзіным камплектам ключоў, паведамляе УУС.
Камеры назірання паказалі, што выкрадзены аўтамабіль рухаўся ў напрамку Магілёва.
Падазраваных устанавілі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАПу затрымалі дваіх магілёўцаў.
Як высветлілася, у ноч выкрадання яны скарысталіся другім ключом ад машыны, адчынілі ўседарожнік, завялі яго і з'ехалі.
Распачалі крымінальную справу. Праваахоўнікам трэба высветліць усе дэталі — адкуль у падазраваных быў ключ ад аўтамабіля і хто з'явіўся ініцыятарам выкрадання.





