Рэзананснае відэа, на якім дзяўчына збівае другую, пакуль сяброўкі здымаюць гэта на мабільнік, выклікала цікавасць у сілавікоў. Міліцыя агучыла новыя дэталі гісторыі.

Інцыдэнт адбыўся у ноч на 5 лютага. Негледзячы на тое, што ў сацсетках ва ўсіх удзельніц гісторыі пазначаны старэйшы ўзрост, дзяўчыны насамрэч непаўналетнія.

Так, пацярпелай Сабрыне — 17 гадоў. Са сваімі будучымі крыўдзіцельніцамі яна пазнаёмілася за некалькі гадзін да канфлікту. Абедзве дзяўчыны — тая, што збівала, і тая, што здымала відэа, — сапраўды з Брэста.

Дзяўчаты разам з Сабрынай выпівалі ў гасцях. Пасля Сабрына прывяла іх да сябе ў пад’езд. Там і адбылася бойка.

Вызначана, што пацярпелая атрымала цялесныя пашкоджанні. Цяпер следчыя вырашаюць, ці будзе заведзеная крымінальная справа.

Дарэчы, Аліна, якая збіла сваю новую знаёмую, ужо з’яўляецца фігуранткай крымінальнай справы. Літаральна днямі яе прысудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за крадзеж грошай.

Аліна, якая збіла пацярпелую дзяўчыну.

Аліна, якая збіла пацярпелую дзяўчыну.

Да таго ж, тая Аліна — «актывістка нефармальнага каляфутбольнага руху», паведамляе міліцыя. Праверку відэа праводзіла Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?