Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у пасланні Федэральнаму сходу прадставіў найноўшы від зброі.

Гаворка пра гіпергукавую ракету «Цыркон». Ён адзначыў, што ў ходзе абвяшчэння паслання ў мінулым годзе ён паабяцаў паступова расказваць пра новыя ўзбраенні.

«Сёння лічу магчымым таксама афіцыйна праінфармаваць вас і яшчэ пра адну перспектыўную навінку. Вось паволі будзем распавядаць, што ў нас там, у загашніку. Дык вось, яшчэ пра адну перспектыўную навінку, праца над якой ідзе паспяхова і ў запланаваныя тэрміны, безумоўна, будзе завершана, а менавіта пра гіпергукавую ракету «Цыркон», — сказаў Пуцін.

Ён удакладніў, што марская ракета «Цыркон» будзе мець хуткасць 9 махаў (адзін мах — 340 м/с) і далёкасць больш за 1000 км, ёй будуць узброены надводныя і падводныя караблі, як перспектыўныя, так і тыя, што будуюцца.

Уладзімір Пуцін таксама распавёў пра іншыя поспехі Расіі: пачалася серыйная вытворчасць комплексу «Авангард», пачалася вытворчасць «Сармата». Паводле яго слоў, найноўшая зброя «Перасвет» і «Кінжал» паказала сваю эфектыўнасць, паспяхова праходзяць выпрабаванні «Буравесніка» і «Пасейдона».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0