У Мінску ўнук скраў з карты дзядулі 7 тысяч рублёў, паведамляе Ленінскае РУУС Мінска.
Мінчук звярнуўся з заявай, што невядомы скраў буйную суму з яго банкаўскай карты. Аказалася, што грошы скраў унук. Ён ведаў нумар карты дзядулі.
Грошы хлопец змарнаваў на абнаўленне версіі камп'ютарнай гульні, а таксама на адзенне для сябе і сваёй дзяўчыны. Агульная сума шкоды склала 7 тысяч рублёў.
Унуку можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.