У Беларусі з 21 лютага змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе прэс-служба «Белнафтахіма».

З 21 лютага на аўтазаправачных станцыях цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,44, АІ-95-К5-Еўра — 1,55, АІ-98-К5-Еўра — 1,76, ДТ — 1,55 рубля.

Чарговае павышэнне цэн на бензін звязалі з падаражаннем нафты.

«У лютым 2019 года кошт нафты дэманструе стабільны рост. За першыя два тыдні лютага сярэдняя цана нафты вырасла да $62,6, а па даных на 20 лютага цана нафты наблізілася да $66 за бараль», — адзначылі ў «Белнафтахіме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0