Васьміхвілінны мультфільм «Kitbull» апублікавала студыя Pixar. У адрозненне ад большасці праектаў студыі, гэтая кароткаметражка цалкам намаляваная ўручную. Галоўныя героі гісторыі — асцярожнае і незалежнае бяздомнае кацяня і пітбуль, з якога здзекуецца гаспадар.

«Кітбуля» зрабілі Разана Саліван і Кэтрын Хендрыксан — гэта адна з кароткаметражак, якія з'явіліся ў рамках эксперыментальнай праграмы SparkShort. Ініцыятыва дае супрацоўнікам Pixar папрацаваць над самастойнымі праектамі ў любой стылістыцы, а потым паказаць іх свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0