Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Галоўная спартыўная падзея лютага: Мінская лыжня, чэмпіянат Еўропы па біятлоне ў Раўбічах, або апошнія гульні хакейнага «Дынама» ў КХЛ? Не! Адназначна, што гэта двубой БАТЭ і «Арсенала» ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Тыдзень таму ў Барысаве БАТЭ сенсацыйна перамог 1:0. Сёння нават дастаткова саступіць з мінімальным лікам, забіўшы мінімум адзін гол: 1:2, 2:3 і г.д. За кошт мяча ў гасцях беларусы выйдуць у наступны раўнд.

Праўда, у снежні 2017 года БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі Еўропы без варыянтаў прайграў «Арсеналу» з лікам 0:6, і сёння букмекеры лічаць «кананіраў» бясспрэчным фаварытам.

БАТЭ, прайшоўшы «Арсенал», упершыню выйдзе ў 1/8 фіналу Лігі Еўропы. Перад гэтым яго спынілі ПСЖ і «Фенербахчэ».

Сёння на стадыён «Эмірэйтс» выйдзе Аляксандр Глеб, які свае найлепшыя гады правёў менавіта ў «Арсенале» (2005—2008). Добры прыём яму забяспечаны.

Такім чынам «Арсенал» — БАТЭ. 20:55, Беларусь-5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0